У Беластоку пройдзе тэатральны фестываль «Напрамак Усход»

У Беластоку ў дзявяты раз адбудзецца фестываль «Напрамак Усход», які прэзентуе тэатральнае мастацтва краін, пераважна размешчаных за ўсходняй польскай мяжой, піша reform.news.

Scena sa spiektaklia «Zekamieron»Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: facebook/kupalaucy

Упершыню фестываль адбыўся ў кастрычніку 2017 года з ініцыятывы Беластоцкага драмтэатра, які застаецца галоўным арганізатарам падзеі. Тады з Беларусі прыехала трупа Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Сёлета фестываль пройдзе з 3 па 9 кастрычніка.

На беластоцкай сцэне выступяць тэатральныя калектывы з Грузіі, Арменіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі і Літвы. У апошні дзень акторы мясцовага драматычнага тэатра сыграюць спектакль «Аўтастрада».

5 кастрычніка — беларуская тэатральная група «Купалаўцы» пакажа спектакль «Зэкамерон». Рэжысёр Войцех Урбанскі паставіў яго паводле апавяданняў Максіма Знака. Натхнёны структурай «Дэкамерона» Бакачча, ён выбудаваў спектакль з гісторый, якія паказваць абсурд турэмнага жыцця, банальнасць і жорсткасць сістэмы, якая, аднак, не адымае ў герояў рашучасці і годнасці.

Фестываль «Напрамак Усход» з самага пачатку свайго існавання арыентаваны на разнастайнасць і дыялог культур. Гледачы змогуць убачыць спектаклі, падрыхтаваныя як вядомымі тэатрамі, так і маладымі творцамі, якія шукаюць новыя формы сцэнічнага самавыяўлення. Праграма ўключае ў сябе не толькі спектаклі, але і сустрэчы з артыстамі і дыскусіі, якія дазволяць яшчэ глыбей увайсці ў свет тэатра.

Фестываль «Напрамак Усход» — некамерцыйны праект, уваход на яго бясплатны. Узяць квіткі можна з 18:00 у касе Драматычнага тэатра па адрасе: вуліца Сураская, 1 у Беластоку.