Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, які носіць імя Якуба Коласа, быў заснаваны 21 лістапада 1926 г. Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел Янка Купала, Францішак Аляхновіч, Кузьма Чорны, Цішка Гартны і інш.
Стваралі тэатр выпускнікі Маскоўскай Беларускай студыі драмы, і яны ж распрацоўвалі і ставілі першыя пастаноўкі. З пачаткам 1930-х гадоў на сцэне пачынаюць з’яўляцца творы з беларускай драматургіі. Выйшлі ў свет «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Ірынка» Кузьмы Чорнага і «Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка. Тэатр пачынае актыўную супрацу з даволі папулярнамі тады Якубам Коласам і Янкам Купалам. Былі пастаўлены спекталі «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» паводле твораў Коласа. З Купалаўскіх твораў для пастановак былі абраныя «Паўлінка» і «Прымакі». Спектакль «Несцерка» драматурга Віталя Вольскага, дзеда музыкі Лявона Вольскага, стаў на доўгі час візітоўкай тэатра.
За часамі нацысцкай акупацыі тэатр працаваў углыбіні Расіі, увосень 1944 года вярнуўся на Радзіму ў Віцебск. З 21 снежня 1944 года тэатру прысвоена імя Якуба Коласа, а праз два гады за «Несцерку» Вольскага тэатр уганараваны прэміяй імя Іосіфа Сталіна. З 2001 года тэатр мае званне нацыянальнага.
АМ, budzma.org