Як працуюць найноўшыя вынаходніцтвы? Што такое «крыпта» і навошта яна патрэбная? Ужо існуе паралельным віртуальны сусвет? Пра ўсё гэта і шмат што іншае вы дазнаецеся ў новым відэапраекце ад «Будзьма беларусамі!» — «Пра тэхналогіі і не толькі», дзе вядомы журналіст Аляксей Шота простымі словамі і па-беларуску распавядае, чаго чакаць ад тэхнічнага прагрэсу ў найбліжэйшай будучыні.
З пракаветных часоў чалавек спрабаваў вынайсці спосаб лётаць, як птушка. Яшчэ нядаўна падобныя ідэі былі на мяжы фантастыкі і сустракаліся толькі ў фільмах. Зараз жа лётаць, як «Жалезны чалавек» ці Боба Фэт, цалкам рэальна. У новым выпуску «Пра тэхналогіі і не толькі» распавядаем пра рэактыўны ранец, якім чынам ён працуе і для чаго яго збіраюцца выкарыстоўваць. А яшчэ вядоўца Аляксей Шота падкажа, дзе можна палётаць на «джэтпаку» і колькі гэта будзе каштаваць.
Сучасны свет вельмі хутка развіваецца ў тэхналагічным плане. Бывае, звычайны чалавек не паспявае сачыць за навінкамі гэтай індустрыі і не можа зразумець, як працуе тое ці іншае вынаходніцтва, як яно можа спрасціць жыццё асобе і грамадству і ашчадзіць час і сілы.
«„Пра тэхналогіі і не толькі“ — гэта праграма пра актуальныя трэнды, цікавыя навінкі і карысныя вынаходніцтвы. Усё, што трэба ведаць пра развіццё тэхналогій і іх уплыў на нашае жыццё. Праграма дапаможа ўтрымацца на тонкай мяжы рэальнасці і віртуальнасці, выбраць, як і чым апгрэйдзіць сваё жыццё, а можа нават будзе карыснай для выжывання ў час паўстання машын», — кажа аўтар і вядоўца праграмы.
Глядзіце яшчэ:
Папярэдні выпуск «Пра тэхналогіі і нетолькі: электрамабілі» Пра тэхналогіі і не толькі