Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.
«Сёлета Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета прапануе для дыктоўкі тэкст, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якому належаць гэтыя простыя і мудрыя словы: «Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская».
Прыняць удзел у дыктоўцы — ці нават арганізаваць яе — можа кожны. Дыктоўку можна правесці ў школе, ва ўніверсітэце, у любой публічнай прасторы, на працы ці з сябрамі.
Тэкст дыктоўкі будзе дасланы ўсім арганізатарам, якія звернуцца праз пошту revivalbelarus@gmail.com.
«Далучайцеся ўсёй Беларуссю, дзе б вы ні былі! Не сумняюся, словы нашага класіка, лідара Адраджэння пранікнуць у сэрцы ўдзельнікаў дыктоўкі і падтрымаюць нацыянальны гонар і любоў да роднай мовы», — гаворыць Аліна Коўшык.
Чытайце яшчэ: Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-гадовы юбілей Васіля Быкава
Выставу да юбілею Быкава згортваюць праз 10 дзён пасля адкрыцця