Terra Genius. Вандроўка з Аляксеем Фраловым

03.08.2011 Афіша

У нядзелю 7 жніўня адбудзецца ўнікальная вандроўка, прысьвечаная чарговай гадавіне зь дня народзінаў славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Шчыра запрашаем!

Разам зь вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым удзельнікі вандроўкі наведаюць родныя мясьціны Ларысы Геніюш, пабачаць прыродныя і рукатворныя цуды гэтай зямлі, каб зразумець, адкуль паходзяць Волаты Духу.

Маршрут вандроўкі: Вольна – Зэльва – Крамяніца – Пацэвічы – Пескі – Лунна – Гудзевічы (музей) – Рэпля – Жлобаўцы (рэшткі фальварка Геніюшаў) – Воўпа. А таксама бонус: беларускія фьёрды.

Вядома, падчас вандроўкі будуць гучаць вершы Ларысы Геніюш. А таксама адбудзецца невялічкі арганны канцэрт.

Унёскі – 72 тыс. руб. Кантакты: +375295712611, +375293072713 (Валерыя)

represii-by.info