“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага

Зімовая шэрань наводзіць сум? Не хапае матывацыі на малыя і вялікія здзяйсненні? А можа вы проста шукаеце той чароўны штуршок, які дапаможа выйсці з зоны ўласнага камфорта? Вам да нас! talskshow

20 лютага ў Наваполацку адбудзецца ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пад назвай “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм”. Натхняльныя гісторыі поспеху ад грамадскіх актывістаў з розных куткоў Беларусі – лепшая магчымасць зарадзіцца і распачаць новыя справы!

Таксама, на ток-шоў мы абмяркуем пытанні:
–Якім чынам аб’ядноўваць гарадскую супольнасць для вырашэння актуальных праблемаў і пошукаў новых формаў узаемадзеяння?
–Як адбываецца камунікацыя з грамадскім актывам з боку ўладаў?
–Якія іструменты для вырашэння грамадскіх праблемаў найбольш эфектыўныя і шмат іншых!

Спікеры: 

Антон Матолька, гарадскі актывіст, аўтар праекта “МотолькоПомоги”
Яўгенія Пачэпка, старшыня YMCA-ХСВМ Віцебск, мэнэджэр РРЦ
Вольга Дамаскіна, дырэктар Установы “Ініцыярт”

20 лютага, 18:00,

Канферэнц-зала гатэля “Дружба”,

вул. Я.Коласа, 46

Інфалінія +375259133876

Уваход вольны!