Абмяркоўваем у Рагачове: «Драўлянае дойлідства ўчора і заўтра» – 16 снежня!

16 снежня (нядзеля), у 10:00 у Цэнтральнай раённай бібліятэцы Рагачова пачнецца ток-шоў “Драўлянае дойлідства ўчора і заўтра”.

rahaczow

Размаўляць будзем пра тое, чым адметны прапільны дэкор паўднёва-ўсходняй Беларусі, чаму яго варта захаваць і дзе месца гэтай старажытнай традыцыі ў сучаснай і будучай Беларусі.

З тэмай будуць знаёміць эксперты:

Яўген Малікаў, гісторык, даследнік, Гомель

Сяргей Ляпін, архітэктар, краязнаўца, Гомель

Уваход вольны.

Адрас: Рагачоў, вул. Леніна, д. 64, Цэнтральная раённая бібліятэка Рагачова.

Падзея ў Вконтакте і Facebook