Тлусты лайн-ап 22-ой «Бардаўскай восені» (відэа)

29.10.2015 Музыка

Сёлетні фэстываль беларускай бардаўскай песьні пройдзе ў чатыры дні ў шасьці месцах. Сярод выступоўцаў – WZ-Orkiestra, Navi, :B:N:, Ilo&friends, Сяргей Башлыкевіч ды іншыя.

Афіцыйна фэстываль стартуе 6 лістапада ў традыцыйным месцы – Доме культуры ў Бельску-Падшяскім. У гэты дзень пройдзе конкурсная частка з удзелам дзевяці выканаўцаў, якія прайшлі менскі адбор. За Гран-ПрыXXII  фэстывалю беларускай аўтарскай песьні пазмагаюцца гурт Teleport, Стась Сілка, Андрэй Сянькевіч, Алена Варона, Аліса Селязьнёва і Markuts BandНатальля Нікіціна, дуэт Yulany, «Хмарка на траве» ды Ільля Фаляжынскі. У гэты ж дзень заяўлены канцэрт зорак – пераможцы «Бардаўскай восені-2004» Тацяны Беланогай, Сяргея Башлыкевіча, Зьмітра Вайцюшкевіча і гурта WZ-Orkiestra.

12191919_10204556106574535_6216209258362024321_n

7 лістапада ў Бельску выступяць ляўрэаты конкурсу пры падтрымцы пераможцы леташняга фэсту Алеся Ясінскага, пераможцы «Бардаўскай восені-2010» Яўгена Барышнікава, а таксама гуртоў Navi, :B:N:,Ilo&friends, якія сыграюць акустычныя сэты. 8 лістапада фэст пераездзе ў Беласток, дзе на сцэне Падляшскай опэры і філярмоніі дасьць канцэрт вызначаны пераможца «Бардаўскай восені-2015», а таксамаBosaeSonca і Navi.

У межах фэсту пройдуць таксама суправаджальныя канцэрты ў іншых гарадах і мястэчках Падляшша. 5 лістапада ў музэі беларускай культуры ў Гайнаўцы граюць Яўген Барышнікаў і Ilo&friends. У гэты ж час у публічнай бібліятэыцы ў Орлі выступяць Сяргей Башлыкевіч і Зьміцер Вайцюшкевіч, а ў бібліятэцы ў Нарве дадуць канцэрт Navi і Тацяна Беланогая. Завершыцца дзея канцэртам Яўгена Барышнікавам ў вёсцы Шчыты Дзенцялова ў цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры 9 лістапада.

Фэстываль «Бардаўская восень» заснаваны ў 1993 годзе на Падляшшы «Саюзам беларускай моладзі» і за гэты час стаў важнай падзеяй у нашай музыцы. Цяпер яго праводзіць «Зьвяз у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры». Абавязковая ўмова для ўдзелу ў фэстывалю – беларускамоўная творчасьць.

Больш пра фэст – на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Песьня «Дзяды» Яўгена Барышнікава на «Бардаўскай восені-2013»

 

Tuzin.fm