Ток-шоў “Маладзечна для моладзі?!“

Чым цікавіцца моладзь у Маладзечна? Якія магчымасці ёсць ў горадзе для грамадскай актыўнасці? Які патэнцыял маюць моладзевыя ініцыятывы і як эфектыўна яго выкарыстаць? Што можа аб’яднаць розныя моладзевыя ініцыятывы і як будаваць сумесную працу?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных да сумеснага абмеркавання і пошуку крэатыўных ідэй падчас ток-шоў “Маладзечна для моладзі?!“.

29_maladzieczna

Сваім досведам падзеляцца госці ток-шоў:

Уладзімер Булаўскі, стваральнік культурніцкай прасторы “Vitebsk4me”, менеджар культуры, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” (Віцебск);

Марына Валасковіч, псіхолаг, кіраўнік моладзевага клуба творчасці «Дыялог +», арганізатар фэстывалю творчых ініцыятыў “Время жить!” (Маладзечна);

Аляксандр Лазараў, тэхнічны дырэктар “Цэнтра гарадскіх ініцыятываў” (Магілёў);

Наталля Халанская, дырэктар тайм-клуба “13:87”, куратар старт-ап школы, сацыяльны прадпрымальнік і грамадская актывістка (Бабруйск);

Вольга Трубач, педагог, журналістка, арганізатар гарадскіх гульняў у малых гарадах Беларусі “Тутэйшыя квэсты”, каардынатар гісторыка-этнаграфічнага клуба “Кола”.

Мадэратар – Наталля Тур, журналістка і вядучая курсаў “Мова Нанова”(Маладзечна).

29 чэрвеня

18:00

адукацыйны цэнтр “Адкрытая прастора” (Маладзечна, вул. Валынца, 12Б)

Уваход вольны!

Даведкі : (29) 7121803, Святлана Чакушка,

spchakushka@gmail.com, razam@budzma.org

Разам да справы!