Ужо сёння! Ток-шоў у Бабруйску: “Хатняя адукацыя ў Бабруйску. За і супраць”

Хатняя адукацыя: чаму бацькі адмаўляюцца ад школы і як самастойна арганізаваць навучальны працэс?

З кожным годам у Беларусі з’яўляецца ўсё больш прыхільнікаў навучання па-за агульнаадукацыйнай школай. І Бабруйск – не выключэнне. Чаму бацькі аддаюць перавагу хатняму навучанню дзяцей? Колькі часу трэба на хатні навучальны працэс і колькі сродкаў патрабуе такая форма навучання? Як ставяцца да “хоўмскулераў” настаўнікі і што рабіць з сацыялізацыяй дзяцей, якія не ходзяць у школу?

babrujsk_december

Разам з бацькамі і экспертамі абмяркуем плюсы і мінусы хатняй адукацыі.

Госці і эксперты ток-шоў:

  • бабруйчане, якія адмовіліся ад школы і вучаць сваіх дзяцей самастойна;
  • арганізатарка праекта нефармальнай адукацыі “Школка на падворку” (Мінск) Наста Базар;
  • настаўнік гісторыі Андрэй Лашкуль;
  • старшыня габрэйскай супольнасці Бабруйска Алег Красны.

Запрашаем на сустрэчу ўсіх зацікаўленых.

19 снежня

18.00 – 21.00

Тайм-клуб “1387”

вул. Чангарская, 54

Уваход вольны.

Можна прыходзіць з дзецьмі, будзе працаваць дзіцячы пакойчык.