Рагнеда, Ефрасіння Полацкая, Настасся Алелькавіч (Слуцкая), Францішка Уршуля Радзівіл, Эмілія Плятэр, Каміла Марцінкевіч, Эліза Ажэшка, Апалонія Дарэўская, Саламея Рэгіна Русецкая, Соф’я Кавалеўская, Стэфанія Станюта… Жанчыны-легенды. Жанчыны-гісторыя.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” ўпэўненая, што і ў сучаснай Беларусі шмат жанчынаў, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах – грамадскай, прафесійнай, творчай. Ім ёсць што сказаць грамадству і што абмеркаваць разам, іх мусіць ведаць як мага больш людзей!
Прапануем паўдзельнічаць у праекце “Будзьма беларусКамі!”, у межах якога вас чакаюць цікавыя сустрэчы і дыскусіі, абмен досведам і пошук новых рашэнняў.
І першы этап – семінар “Жанчыны наперад!”, на які ўдзельніцы адбіраюцца на конкурснай аснове.
Шаноўныя беларускі, калі
– вам больш за 20 гадоў,
– вы жывяце ў Беларусі (любым горадзе ці вёсцы),
– вы актыўныя ў грамадскай, прафесійнай, творчай дзейнасці, маеце поспех у сваёй прафесіі, гатовыя ім падзяліцца,
запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым новым праекце “Будзьма беларусКамі!”.
Найактыўнейшыя з актыўных стануць удзельніцамі семінара “Жанчыны наперад!”, які пройдзе ў Варшаве (Польшча) з 30 чэрвеня па 7 ліпеня 2014 года, дзе атрымаюць цікавыя веды, а таксама пазнаёмяцца з досведам польскіх жанчын.
Увага! Колькасць удзельніц абмежаваная!
Калі вы зацікавіліся нашай прапановай, запоўніце анкету, папярэдне спампаваўшы яе з сайта budzma.org, і дашліце на паштовую скрыню razam@budzma.org з пазнакай “Конкурс “Будзьма беларускамі!”
Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2014 года.