Толькі тыдзень застаўся да Фестывалю музыкі маладой Беларусі

Толькі тыдзень застаўся да Фестывалю музыкі маладой Беларусі БАСОВІШЧА 2013. Як паведамляюць арганізатары: “Пачнем нетрадыцыйна, бо на дзень раней з зусім унікальнага паказу фільму, якога агучэнне здзейснілася ў рамках праекту падтрыманага польскім МЗС: “Тузін. Немаўя”. Праект рэалізуюць супольна партал Тузін Гітоў і Падляшская опера і філармонія. Фільм “Кастусь Каліноўскі” можна будзе пабачыць 18 ліпеня 2013 у 21.00 у вёсцы Мастаўляны, дзе стаяў двор сям’і Каліноўскіх. Супольная польска-беларуская гісторыя будзе жыць на працягу цэлага Фестывалю, дзякуючы артыстам-перформэрам, якія будуць ладзіць акцыі, кінаагляды, перформатыўныя спектаклі – усё каб кожны ўдзельнік Басовішча ў свой спосаб змог узяць голас, каб мог слухаць, але таксама загаварыць.
Але як заўсёды найважнейшая будзе музыка”.