Вырашылі ўзгадаць зімовыя трэкі разнастайных беларускіх выканаўцаў апошніх дзесяцігоддзяў. Вядома, «зімовых» песняў, выдадзеных беларускімі музыкамі, значна болей, а калядных дык увогуле безліч, але пра іх пазней. Пакуль раім азнаёміцца і з нашай «зімовай» падборкай і падзяліцца ў каментарах сваімі ўлюбёнымі зімовымі трэкамі.
Песня з нявыдадзенага праекта 2001 года «Скрыпка дрыгвы» ў выкананні Лявона Вольскага на словы Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада мінулі 92 ўгодкі з дня народзінаў пісьменніка, яшчэ і таму дадзены трэк лічым вартым таго, каб яго зараз узгадаць. Паслухаць можна тут.
Песню «Снег» у перакладзе Юрыя Несцярэнкі лідар «Машыны часу» запісаў у 2015 годзе ў межах праекту «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
«Па-беларуску надта цікава паспрабаваць, бо гены ўсё ж такі маю, — распавядаў некалі Андрэй Макарэвіч. — Я вельмі добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, з сяла, якое тады Блудзінам звалася, а побач вёска Маліч, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: «шчы», «шчука», згадваю як цяпер». Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым свеце», — сказаў Макарэвіч пра песню па-беларуску.
Песня з акустычнага альбома музыкі на словы Уладзіміра Караткевіча «Леаніды вяртаюцца», які быў выдадзены летась. Пра тое, што Лявон Вольскі ўжо спяваў «Зімовы дуб» (на альбоме Дзянісава — «Іржавы дуб»), Алесь даведаўся ад самога Вольскага, калі скінуў яму сваю працу. Атрымалася цёплая, меладычная лірыка, якая адпавядае атмасферы верша беларускага класіка.
Насамрэч гэтая песня Троіцы з цыклу вясновых народных спеваў пра тое, як зіма з летам сустракаюцца. Тэкст спеву «Зіма з летам» Іван Кірчук, лідар гурта, узяў са зборніка беларускай народнай творчасці «Веснавыя песні». Музыку да яе напісала этна-трыа «Троіца».
Песня «Снег» з альбома гурта «Перайначыць». Да традыцыйнага складу Recha тут голасам далучылася Паліна Паланейчык, а смыкам Кацярына Дарашкевіч. Настрой песні вельмі трапна перадае відэа да яе. Гісторыя, што разгортваецца ў кліпе, нагадвае падарожжа Алісы ў краіну цудаў. Дзяўчына ўцякае ад шэрай рэчаіснасці ды трапляе ў зачараваны лес. «Спрабуй яшчэ!» — падбадзёрваюць музыкі ўсіх, хто стаміўся, адчаіўся, зняверыўся. Спрабуй яшчэ — і ўсё атрымаецца, мары здзейсняцца, цуды спраўдзяцца!
Снежны трэк гурта Zvonku выдадзены мінулай зімой. Музыкі намагаліся зрабіць песню цёплай і ўтульнай, натхняліся сваімі ўспамінамі з дзяцінства: «Калі кладзешся спаць, марыш аб нечым, глядзіш, як святло фараў паўзе па столі, гадзіннік цікае ў цішыні, і так хораша на душы робіцца, так цёпла. Бо дзяцінства — бесклапотны час, калі ўсё наперадзе, а ўсе праблемы дзесьці далёка. Зараз нам усім гэтага не хапае, такога простага шчасця, нейкай радасці, цудаў. Таму ўсе гэтыя эмоцыі мы сабралі ў гэтым трэку».
Самая зімовая і абнадзейваючая песня гурта, пра блізкасць, цеплыню і адчуванне свята. З’явілася на стрымінгах толькі ў 2021 годзе, хоць напісаная значна раней.
Цёплы, меладычны спеў гурта здольны сагрэць у самыя суворыя халады. Трэк запісаны ў 2017 годзе ў межах альбома «Дарогі, якія мы выбіраем».
Чароўная зімовая песня ў выкананні Яўгена Чалышава і Карэна Карапецяна, на словы саліста гурта «Харлі».
Сагравальны зімовы трэк з альбома гурта Rahis «Паміж сонцам і хмарамі», запісанага ў 2015 годзе.