Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных беларускіх песняў
Фота: Piotr Piatrouski
1. NRM — «Тры чарапахі»
Гэта эпоха. І песня якая гучыць на працягу ўсяго майго фармавання. Натхненне для моладзі, беларускай незалежнай рок сцэны. Амаль гімн.
2. Песняры — «Зачараваная»
Мілагучнасць і каларыт, які хочаш прапанаваць паслухаць любому іншаземцу, якому хочаш распавесці, што такое беларускасць. Найвыбітнейшае выкананне і аранжыроўка сусветнага ўзроўню.
3. Крама — «Белая Вада»
Вельмі люблю гэтую песню. З’яўляюся прыхільнікам гурта Крама на працягу дзесяцігоддзяў. Для мяне менавіта з Крамы пачаўся Беларускі рок-н-рол.
4. Народны альбом — «Простыя словы»
Гэта малітва, якой не вытрываць, як заплачаш, асабіста для беларусаў якія не могуць трапіць дадому, і якія дома. Песьня самасвядомасці. Малітва, якая нясе свет і чалавечнасць. Калі слухаеш яе, ты ў ёй і ўсё жыццё перад вачыма. Усё ў назве.
5. Volski — «Маё каханне»
Гэта тое, што заўсёды будзе і павінна быць разам з табой. Песня, ад якой выразна адчуваеш пачуцці, эмоцыі якія заўсёды з табой, і якія ніхто не адбярэ.
Чытайце яшчэ:
Саліст гурта The Superbulls Алесь-Францішак Мышкевіч: «Уся беларуская культура цяпер не ў Беларусі, але пры гэтым яна максімальна беларусізавалася»
ПЖ, budzma.org