• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.02.2023 | Музыка «Музыка»

«Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»

Удзельнікі гурта «Puaro» распавялі, чаму праект, які задумваўся як рускамоўны, звярнууўся ў сваёй творчасці да беларускай мовы, і падзяліліся ўласным топам улюбёных беларускіх песень.


1.jpgФота з асабістага архіву гурта

«Мы мінскі дуэт "Puaro" выконваем музыку ў жанрах Neo-Soul, Contemporary R’n’B, Indie-Surf Rock, заснаваныя ў 2019 годзе, натхнёныя соўлам, джазам і блюзам 70-80-х гадоў у спалучэнні з сучаснай электроннай музыкай. Першапачаткова праект задумваўся як рускамоўны, калі б не адно але...

З лютага па травень 2020-га ўдзельнічалі у конкурсе маладых выканаўцаў "Заспявай-7″ (вельмі хацелі паспрабаваць напісаць нешта сапраўды роднае). І так пашчасціла, што мы атрымалі у ім перамогу, — распавядаюць сваю гісторыю музыкі. — Менавіта гэта нас натхніла і працягвае натхняць да гэтага часу пісаць музыку на роднай мове. Ужо на нашым рахунку ёсць 2 песні і як мінімум яшчэ 3 рэлізы чакае сёлета».

2.jpgФота з асабістага архіву гурта

Топ-5 трэкаў беларускіх выканаўцаў ад гурта «Puaro»

1. Ночи — «Любоў»

Вельмі пяшчотная песня і прабірае да мурашак. Пра стан, які не магчыма растлумачыць — каханне. Гэта вельмі светлае і моцнае пачуццё, якое дапамагае і заўсёды дапамагала спраўляцца з праблемамі. Варта адзначыць, як тонка аўтар данесла да слухача думку, што ўсё не так адназначна, таму что «любоў — заўсёды боль»

2. Akute — «Бойфрэнды з таго свету»

На самой справе ўвесь альбом гурта — «Напалову тут» атрымаўся вартым увагі і нясе актуальную тэму ды адчуванні многіх людзей. Назва альбома вельмі правільна іх (гэтыя адчуванні) апісвае.

Гэтак жа вялікім адкрыццём для нас сталі спявачкі LEAR і Невіка. Добры прыклад як можна рабіць добрую сучасную беларускую музыку.

3. LEAR — «Ляцi»

Лёгкая песня, пра складаныя адносіны паміж хлопцам і дзяўчынай. Важна разумець, што часам самым складаным, але важным рашэннем бывае проста адпусціць мінулае.

4. VAL — «Калыханка з месячыкам»

Пяшчота і каханне матулі ў такім пранікнёным голасе, што не можа не чапляць і прымушаць распусціцца ў непазнавальным. Песня, з якой можна прывучаць дзяцей да роднай мовы яшчэ з маленства.

5. Союз — «Что делать»

Вельмі блізкія па духу і музыцы хлопцы. Сама песня добра адлюстроўвае меланхалічны настрой і пошукі патрэбнага выбару.

ПЖ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип