Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад LEAR

06.10.2022 Музыка

LEAR (Валерыя Суравіцкая) — маладая беларуская спявачка, у якой нядаўна выйшаў дэбютны альбом «Зачапіцца», адмыслова для budzma.org падзялілася ўласным «топам» улюбёных беларускіх песень.


173.jpg
 Фота: сац. сеткі LEAR

1. NIZKIZ — Цемра


Слухаецца з сумам ды лёгкай трывогай. Вельмі люблю гэты трэк, часам пасля яго мне становіцца лягчэй, нібы часткова адчуваю катарсіс.

2. PALINA — Пинки


Песня далікатная і сумная, але адначасова ёсць нейкая гуллівасць, якая чапляе.

3. NAVIBAND — Сквозняк


Бясконца цёплая і ўтульная песня, адчуваю сябе шчаслівай і натхнёнай, калі слухаю яе.

4. Грязь — Спі (Akute rmx)


Гэты трэк я ўпершыню пачула каля пяці год таму, радкі з яго даволі часта ўзгадваю. Трэк дужа дэпрэсіўны, паглыбляе ў думкі ды разважанні.

5. МАМА — Там лета


Вельмі прыемны трэк, які акунае ў пачуццё настальгіі.

Каб бліжэй пазнаёміцца з асобай і творчасцю LEAR, раім пачытаць свежае інтэрв’ю з ёй.

Чытайце яшчэ: «З кожным выступам я адчуваю сябе больш упэўнена і менш трывожна». Спявачка Lear распавяла пра творчасць і ментальнае здароўе