Музыкаў Tor Band трэці раз запар асудзілі на 15 сутак

06.12.2022 Музыка

Дзмітрыя Галавача і Яўгена Бурло судзяць асобна за кожную песню, абвешчаную «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Трэці 15-дзённы тэрмін павінен скончыцца 13 снежня. Пра гэта паведамляе «Р*д** Св*б*д*».


364.jpeg

Нагадаем, 28 кастрычніка ў Рагачове былі затрыманы ўдзельнікі гурта Tor band разам з жонкамі музыкаў. А інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып гурта Tor Band былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Акрамя таго, «экстрэмісцкім» быў прызнаны Patreon гурта, дзе людзі маглі дасылаць данаты музыкам.