• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.10.2022 | Грамадства

Са 100 самых папулярных кніг у Беларусі зрабілі торт

Любімыя кнігі беларусаў сталі ядомымі. З беларускіх кніг гэта «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Альпiйская балада» Васіля Быкава, піша thinktanks.by.


144.jpg

Сетка кніжных крамаў OZ у гонар свайго 23-годдзя прыгатавала ў Мінску гіганцкі торт з больш як 100 ядомых кніг. І менавіта тых, што любяць чытаць беларусы, — ад «Гары Потэра» і «Гульні прастолаў» да «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча і «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата.

Торт складаецца з больш чым 100 кніг, якія часцей за ўсё выбіраюць беларусы. Агульная вага дэсерту перавышае 150 кг. Гэта адзін з самых буйных і складаных тартоў, калі-небудзь прыгатаваных у краіне.

«Ядомыя вокладкі атрымалі самыя папулярныя кнігі — тыя, што любяць чытаць беларусы. Гэта класіка, сучасныя раманы, дзіцячая літаратура, фантастыка і фэнтэзі, навукпоп, біяграфіі, гісторыі поспеху і інш.», — распавялі супрацоўнікі OZ.

На торце лёгка адгадваюцца сусветныя бэстсэлеры: «Уладар пярсцёнкаў», «Гары Потэр», «Дзюна», «Хронікі Нарніі» і «Гульня прастолаў» Побач упрыгожаны крэмам «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры, «Партрэт Дарыяна Грэя» Оскара Уайльда і «Вялікі Гэтсбі» Скота Фіцджэральда.

Беларускіх твораў на торце таксама шмат: «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Альпійская балада» Васіля Быкава і «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата.

Ядомую вокладку атрымаў і лацінаамерыканскі шэдэўр — «Сто год адзіноты» Габрыэля Маркеса. Сучасную літаратуру прадстаўляюць «Другое жыццё Уве» Фрэдрыка Бакмана і «451 градус па Фарэнгейце» Рэя Брэдберы.

З бісквіту «надрукавалі» і немастацкую літаратуру. Салодкі прысмак надалі біяграфіі Стыва Джобса, Буквару і «Тонкаму мастацтву пафігізму». Не забыты таксама кнігі па псіхалогіі і самаразвіццю — попыт на іх стабільна высокі.

145.jpg

«Торт ста кніг» прадставілі ў краме OZ на Пераможцаў, 3. Пасля прэзентацыі яго падзялілі на кавалачкі і раздалі наведвальнікам. Рэдкі выпадак, калі кнігалюбы змаглі паспрабаваць на смак любімыя творы.

Найстарэйшая інтэрнэт-крама ў Байнэце з’явілася ў 1999 годзе. Назву OZ прыдумалі годам пазней — як напамін пра чароўную краіну Оз з кнігі Лаймена Баўма. Зараз па ўсёй краіне працуе 39 кніжных крам OZ.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип