Трасянка / Суржик — што, адкуль і за што нам гэта? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Што такое «трасянка»? Адкуль і калі яна з’явілася? Гэта асобная мова ці форма маўлення? Калі з трасянкі пачалі пасмейвацца і ці сапраўды гэта смешна? Ці беларусы — адзіны «трасянкамоўны» народ у свеце? Трасянка — трамплін да расійскай мовы ці апошні шанец вярнуцца да сваёй? Разбіраем у нашым відэа.

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.