• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.08.2017 | Літаратура

Трэці “Холмс” па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”. Творы пра знакамітага дэтэктыва пераклалі на беларускую мову Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна з інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 13-м выданнем з серыі гэтага часопіса “PostScriptum”.

Znak Chatyrokh_front_medium

Аповесці “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890) — першыя творы пра дэтэктыва Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана, у якіх можна прачытаць не толькі пра экзатычныя злачынствы, але і пра абставіны знаёмства герояў у 1881 годзе, іх звычкі і сумесны побыт на Бэйкер-стрыт 221б, а таксама пра тое, што прымусіла сяброў у 1887 годзе раз’ехацца. Дзеянне ў першым творы часткова адбываецца ў мармонскай супольнасці ў штаце Юта, у другім — у Індыі і на Андаманскіх астравах. Аматарам савецкага серыяла пра Шэрлака Холмса з Васілём Ліванавым у галоўнай ролі аповесць “Знак чатырох” больш вядомая пад назвай “Скарбы Агры”. Дзве гэтыя аповесці адкрываюць цыкл гісторый пра Шэрлака Холмса і ўводзяць чытача ў прыдуманы Дойлам свет крымінальных загадак віктарыянскага Лондана. Абодва творы выходзяць па-беларуску ўпершыню.

У афармленні вокладкі “Знаку чатырох”, распрацаванай мастачкай Марыяй Мухінай, выкарыстаны фотаздымак 1902 года, на якім выяўлены генерал-губернатар Індыі Джордж Керзан з жонкай Мэры верхам на слане.

Znak Chatyrokh_back_medium

Раней па-беларуску выходзілі два зборнікі апавяданняў з цыкла пра Шэрлака Холмса: “Прыгоды Шэрлака Холмса” (2014) і “Нататкі пра Шэрлака Холмса” (2015). Першы зборнік улучае такія вядомыя гісторыі, як “Скандал у Багеміі”, “Стракатая стужка”, “Блакітны карбункул” і інш., другі ж завяршаецца апавяданнем “Апошняя справа Холмса”, у якім знакаміты дэтэктыў сутыкаецца з геніем злачыннага свету, прафесарам Марыярці, і ўступае з ім у бой ля Райхенбахскага вадаспаду.

Набыць кнігу можна ў выдавецкай інтэрнэт-кнігарні, а таксама ў кнігарнях Мінска.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»

Сёння адзначае свой 48-мы дзень народзінаў пісьменнік і публіцыст, аўтар 25 кніг (у тым ліку зборніка паэзіі «Вершы»)...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц

Паведамляюць праваабаронцы. Папярэдні тэрмін утрымання пад вартай гродзенскага журналіста і грамадскага дзеяча...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Адметнасці беларускага календара: як не заблытацца

Са старажытных часоў людзі намагаліся ўладкаваць сваё жыццё, прывесці да нейкай сістэмы. Назіраючы за рытмічнасцю...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»
    Культура Літаратура
    10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
    Грамадства
    Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц
    Грамадства
    Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    Грамадства Літаратура
    Раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» з'явіўся ў продажы
    Вандруем разам
    10 дрэваў Беларусі, на якія варта паглядзець
    Мастацтва
    Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца: тут прывычныя беларускія вышыўкі выглядаюць як творы сучаснага мастацтва
    Вандруем разам
    Лазенкі ў Відзах-Лаўчынскіх. Асаблівасці гістарычнага месца
    Мастацтва
    Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым
    Грамадства
    Вечар памяці Аляксея Стрэльнікава ў музеі Вольнай Беларусі
    Грамадства «Музыка»
    Затрыманы музыка Аляксандр Бурак
    Гісторыя
    Чарнаброва Марыська, якая натхняла на паўстанне
    Грамадства Літаратура
    «Беларусь — краіна паэтак». Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства «Музыка»
    «Такая вечарынка». У гурта «Nochy» выйшла новая песня і кліп
    Музыка Літаратура
    Вялікая прэм’ера: Уладзіміра Караткевіча праспяваюць на сцэне Белдзяржфілармоніі

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 01.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 01.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 01.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 01.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 01.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 01.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип