Трэці міжнародны фольк-фестываль “Свята Сонца” у 2018 годзе традыцыйна будзе прысвечаны святу “КУПАЛЛЕ”!
Фармат фестываля аб’яднаць некалькі разнастайных мерапрыемств у рамках агульнай канцэпцыі: FireShow-фестываль, Open-air канцерт на 2 сцэнічных пляцоўках, будуць працаваць ЭТНА пляцоўкі, рынак майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі, на працягу усяго фэста будут праходзіць абрадавыя і забаўляльныя блокі.
Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца ўзнаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалля ў прыватнасці. Аднак, на фестывале ў 2018 годзе, асаблівая ўвага будзе нададзена таксама і традыцыям, звязаным са святкаваннем дня летняга сонцастаяння і іншых народаў: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі. Таксама, як і ў мінулым годзе, вялікая ўвага будзе нададзена аднаму з галоўных сімвалаў свята – АГНЮ.
Пасля заканчэння асноўнай праграмы ў 1.30 ночы – фестываль перамесціцца на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запылают самыя вялікія ў Беларусі Купальскія вогнішчы, плынь ракі панясе купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старадаўняя музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скокнуць праз ачышчальны купальскі агонь.
Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе фестывальныя блокі – старажытнае свята Купалле, прымеркавана да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жывыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі.
Спіс асноўных мерапрыемств і пляцовак open-air фестываля «Свята Сонца 2018»
Асноўны блок фестываля «Свята Сонца» – FireShow-фестываль
У рамках фестываля агню выступяць больш за 20 калектываў, якія працуюць у жанры «вогненнага шоў»!
У праграме:
OPEN-AIR Канцэрт фестываля «СВЯТА СОНЦА»
Асноўныя ўдзельнікі канцэртнай праграмы ў 2018:
VOLSKI
IRDORATH
PAWA
FRAM
ReL1kt
ТРОЛЛЬ ГНЁТ ЕЛЬ
ЯВАРЫНА
КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА i Fantasy Orchestra
Намётавы летнік для гасцей фестываля
З 15 па 17 чэрвеня 2018 на тэрыторыі фестываля будзе дзейнічаць намётавы летнік для гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Можна будзе размясціцца ў намётах арганізатараў ці ўсталяваць ўласны на тэрыторыі летнік.
Намётавы летнік будзе абсталяваны ўсім неабходным: біяпрыбіральні, вада, вываз смецця, пракат мангалаў, дроў і г. д. У непасрэднай блізкасці ад намётавага лагера будуць працаваць фудкорт. У 15 метрах ад намётавага летніка – паркоўка.
Дастаўка на фестываль
Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатны трансфер па маршруце Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.
Пасля заканчэння канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы.
За навінамі сачыце на афіцыйным сайце фестывалю і ў ВК.
Паводле прэс-рэлізу