Беларускі пост-панк гурт выпусціў песню, каб дапамагчы беларусам і ўкраінцам, якія згубілі свае дамы

04.05.2022 Музыка

Novy Byt — беларускі постпанк праект — выпусціў у свет трэк «Uciekačy», піша «Новы Час».


39.jpg

«Uciekačy» — гэта песня салідарнасці з украінскімі і беларускімі эмігрантамі. Яна прысвячаецца беларусам і беларускам, украінцам і ўкраінкам, які згубілі свае дамы — многія не раз за апошні час.

Заснавальнікі гурта — Андрэй Вазьянаў і Павел Астахаў — распавядаюць: «Замест аплаты за трэк мы просім нашу аўдыторыю ахвяраваць грошы ў дапамогу людзям, што беглі ад рэпрэсій і вайны, і іхным хатнім жывёлам».

Novy Byt запісалі жывую версію песні ўвечары 22-га лютага 2022 года. Як і многія беларускія музыкі, удзельнікі гурта згубілі свой дом яшчэ ў 2020-м, а цяпер гэта адбылося паўторна: калі аўтару песні давялося пакінуць Украіну.

«Мы планавалі выпусціць свой альбом яшчэ ў 2020-м, але ўвесь час гэтаму з’яўляліся перашкоды. Цяпер неясна калі выпуск альбома стане дарэчным, але мы вырашылі не пакідаць запісанае відэа ў стале, а зрабіць дабрачынны сінгл: замест аплаты за трэк мы просім нашу аўдыторыю ахвяраваць грошы ў дапамогу людзям, што беглі ад рэпрэсій і вайны, і іхным хатнім жывёлам».

Novy Byt вырашыў апублікаваць гэту песню для збору сродкаў для ўкраінцаў і ўкраінак, якія ратуюцца ад вайны, і іх жывёл, якія пакутуюць ад расійскага ўварвання.


Актуальныя спасылкі, праз якія можна ахвяраваць грошы:

1. Shelter for war victims in Hostomiel, Ukraine

2. UAnimals — organization rescuing animals in Ukraine

3. Palianytsia — charity initiative based in Lviv, helping refugees and war victims

4. FemSolutions — help to trans* people in Ukraine during the war. PayPal briana.oswald16@gmail.com

5. Revenue from our tracks on Bandcamp in April and May 2022 will go to female political prisoners and victims of massrepressions in Belarus. More about imprisoned Belarusian women.

Знайсці трэк і відэа да яго можна па спасылках:

https://novybyt.bandcamp.com/track/ucieka-y-live

https://youtu.be/aVW73mzq6Aw

https://soundcloud.com/novy-byt/uciekacy

https://www.facebook.com/novybytband/videos/5278394388848630/

https://www.instagram.com/p/CdDi7WooQKk/

«Новы Час»