Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа» абвяшчае набор на трэнінг па відэажурналістыцы, які будзе праводзіцца пад кіраўніцтвам кваліфікаваных беларускіх і замежных спецыялістаў. Асноўная ўвага падчас трэнінгаў будзе нададзена падрыхтоўцы журналісцкага тэлерэпартажу (уключна са здымкамі і мантажом).
Трэнінг улучае ў сябе два 3-х дзённых модулі і арыентаваны на падрыхтоўку завершанага відэарэпартажа.
Пры паспяховым завяршэнні трэнінгаў удзельнікі маюць магчымасць атрымаць міжнародны сертыфікат.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі незалежных смі, онлайн-выданняў, якія працуюць з відэакантэнтам альбо плануюць ягонае развіцце на сваіх онлайн-пляцоўках (*).
Дата правядзення першага модуля: 22-24.06.2012
Другі модуль: 29.06-1.07.2012
Час заняткаў: 11:00 – 18:00 (з перапынкам на абед і кава-паўзы)
Месца правядзення: Мінск (падрабязнасці будуць паведамленыя пасля адбору)
Мова: працоўныя мовы – рус/бел
Арганізатары не пакрываюць выдаткаў на абед. Іншагароднім удзельнікам могуць быць пакрытыя выдаткі на дарогу і пражыванне.
Веды і навыкі, які атрымаюць удзельнікі трэнінга:
1) тэхніка працы з відэакамерай ў ручным рэжыме,
2) праца з гукам і асвятленнем,
3) тыпы інтэрв’ю і тэхнікі вядзення інтэрв’ю
4) «ілюстраванае інтэрвью»
5) Праца ў мантажнай праграмаме (Аdobe Premiere 5.5)
6) Тэхнікі мантажу для падрыхтоўкі тэлерэпартажа
DEADLINE: 17.06.2012
Пры адборы кандыдатаў перавага будзе аддавацца групам з двух чалавек, якія прадстаўляюць адзін рэсурс. Вітаюцца заяўкі ад рэгіянальных рэсурсаў. Колькасць месцаў абмежаваная.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: videojournalism.belarus@gmail.com
У тэксце заяўкі просьба пазначыць:
1) імя/прозвішча,
2) год нараджэння,
3) выданне, для якога Вы працуеце (адрас сайта),
4) Вашая роля ў дадзеным выданні і перыяд працы,
5) Досвед працы з відэакамерай,
6) Досвед працы з мантажнымі праграмамі,
7) Досвед працы ў відэажурналістыцы,
8) галіна Вашых прафесійных інтарэсаў,
9) Кантактныя дадзеныя (мэйл + тэлефон)
10) спасылкі на прыклады Вашых прац (калі яны апублікаваныя ў інтэрнэце)
У тэме заяўкі просьба пазначыць: «трэнінг_чэрвень _2012».