Трэнінг “Школа Непадкупнасці”

22.04.2015 Афіша

Школа Непадкупнасці ад Транспэрэнсі Інтэрнэшнл (Міжнародная Празрыстасць) (Transparency International School on Integrity; TISI) – гэта штогадовы трэйнінг для будучых лідараў па барацьбе з карупцыяй і ўсталяванні падсправаздачнасці з акцэнтам на практычныя навыкі. Сёлетні TISI-2015 будзе праводзіцца з 6-га па 12-ае ліпеня ў Вільнюсе, Літва. TISI пазнаёміць сваіх удзельнікаў з апошнімі дасягненнямі ў сферы змагання з карупцыяй і пабудовы падсправаздачнасці, а таксама забяспечыць сваіх наведвальнікаў рэальнай магчымасцю паспрабаваць рэалізаваць свае ідэі на практыцы.

Мы ласкава запрашаем самых матываваных беларускіх удзельнікаў прыняць удзел у гэтым курсе па антыкарупцыі. Калі ласка, падзяліцеся інфармацыяй пра Школу Непадкупнасці ад Транспэрэнсі Інтэрнэшнл са сваімі сябрамі і знаёмымі, якім, магчыма, было б цікава паўдзельнічаць у гэтым трэйнінгу. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па адрасе: www.transparencyschool.org.

Да ўдзелу ў трэйнінгу запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў, выпускнікі і маладыя спецыялісты не старэйшыя за 35 гадоў. Мы вітаем людзей, якія працуюць у дзяржаўным, прыватным, няўрадавым і акадэмічным сектарах, незалежна ад узроўню адукацыйнай падрыхтоўкі. Плата за курс складае 550 еўра і ўключае ў сябе плату за навучанне, матэрыялы для курсу, пражыванне, харчаванне і пазакласныя мерапрыемствы. Ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю. Апошні тэрмін для заяў са стыпендыяй – 1-га траўня 2015 г., для заяў без стыпендыі – 15-га траўня 2015 г.

Больш інфармацыі: www.transparencyschool.org

 

 

Наш імэйл: admissions@transparencyschool.org

Наш паштовы адрас: Transparency International, Lithuania, Didzioji str., 5, Vilnius, 01128, Lithuania

 

Austė Linkevičiūtė (Аўстэ Лінкявічуце), намесніца каардынатара праектаў

Тэлефон: +370 605 46174

Факс: +370 5 212 16 87

www.transparency.lt