• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.11.2015 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Trubetskoy: Сам сабе капітан

Павал Булатнікаў і кампанія пасьпяхова здалі экзамэн на права кіраваньня суднам, якое пакінуў капітан.

Частка ўдзельнікаў гурта “Ляпіс Трубяцкі” пасьля сыходу свайго лідэра аказалася ў сытуацыі, калі трэба па-новаму даводзіць сваю творчую дзеяздольнасьць. Пачалі яны, канечне, ня тое што з нуля – увесь мэнеджмэнт застаўся, уключна з прадусарам Яўгенам Калмыковым. Але самае галоўнае, што зьбераглося, – фірмовы жыцьцярадасны саўнд, за які адказныя сузаснавальнік ЛТ, гітарыст Руслан Уладыка, бубнач Аляксандар Старажук ды ўсюдыісны Алесь-Францішак Мышкевіч, адзіны навічок, які, аднак, імгненна стаў неад’емнай часткаю калектыву. Меўся яшчэ быць гітарыст Павал Трацяк, які нават паўдзельнічаў у першай фотасэсіі новага-старога гурта, але потым зьнік і знайшоўся ў Brutto. Ну і, вядома, Павал Булатнікаў, які ў дарэформенным гурце быў адказны перадусім за рамантычна-папсовы складнік. Цяпер яго пакрыцьцё стылістычна і вобразна значна павялічылася, у сувязі з чым зьявілася першая інтрыга дэбютнага альбому “Трубяцкіх”: ці дасьць рады Павал у ролі адзінага франтмэна і гэнератара/правадніка ідэяў. Тое, што музыкі экстра-клясы зробяць вартасны прадукт сумневу не было. Але ці здолеюць прапанаваць ідэйны канцэпт і ствараць удалыя тэксты? У гэтым была другая інтрыга альбому.

http://trubeckoy.by/uploads/posts/2015-10/1445537094_621894.jpg

Канцэпт па першым часе не выпісваўся. “Маленькі сьмелы карвет”, які выправіўся ў вольнае плаваньне, хістала і матляла – яны прадставілі парачку досыць прахадных сынглаў і шэрых кліпаў, зрабілі малаўцямны фіт з Лігалайзам і блякла сьпелі на пранізьлівы верш Багдановіча. Ня ведаеш, пра што напісаць песьню, – напішы пра карабель. Гэтым рэцэптам музыкі скарысталіся ў новым альбоме. Чакалася, што рэліз будзе перапоўнены вось такімі штампамі, стэрэатыпамі, штучнымі канструкцыямі і вобразамі, як у песеньцы “Девятый вал”, якая пры гэтым мае патэнцыял народнага гіта, калі б ня прыкры пракол у выглядзе фразы “Погоня не стоіт того, чтоб бежать”, – ясна, што не пра герб, але дужа рэжа слых. Часткова так і ёсьць – на альбоме прысутнічае яшчэ спарахнелая ўшчэнт тэма пра “Стаканы” і проста жудасна сканструяваная з пункту гледжаньня пісьменства “Гэтым разам”. Але гэта ўсё аніяк не ўплывае на дакладны мэдычны факт: “Magister Bibendi” – альбом абсалютна жывога гурта, які мае што прапанаваць.

Ад “Ляпіса” у “Трубяцкім” застаўся той самы мэлядычны нэрв, які якраз адсутнічае ў праекце Міхалка Brutto. Да ўсяго, музыкі захавалі той самы вобраз мысьленьня, уласьцівы “дакапіталаўскаму” ЛТ. “Целый год грустіл, тепер танцую/Под тяжёлый аккомпанемент”, – ён увасабляецца, напрыклад, вось у гэтых радках зь песьні “Лети”, якая без сумневу ўпрыгожыла б хоць які альбом “Ляпісаў”. Скажам, “Красоту” або “Тяжкий”, зь якімі тут адчуваецца найбольшая мэнтальная повязь. Булатнікаў у “Magister Bibendi” абсалютна не губляецца і знаходзіцца на сваім месцы. Яго вакал зусім не прытамляе – перадусім таму, што ён спрабуе сьпяваць па-рознаму, адыходзячы часам ад сваёй саладжавасьці і спрабуючы розныя вобразы. Асабліва сымпатычна ён выглядае ва ўкраінскамоўным дэбюце “Зірніця” (кавэр на “Братоў Гадюкіных” ня ў лік), у беларускамоўнай “Купале” (у куплетнай частцы, бо прыпеў нібы зь іншай песьні ўзяты) і ў загалоўным трэку. Музыкі яўна не былі скаваныя патрабаваньнямі фармату, таму чаду даюць напоўніцу. Часам Trubetskoy гучыць зусім ужо брутальна і невытлумачальна, але пры гэтым – зноў жа! – не губляе сваёй пазнавальнасьці. Вярнулася б яшчэ духавая сэкцыя, была б наогул прыгажосьць!

Trubetskoy з годнасьцю выйшаў з няпростай сытуацыі. Вельмі радуе, што музыкі не задаволіліся роляю кавэр-гурта, не загразьлі ў рубоне за старую спадчыну, а запісалі цалкам новы альбом прэміюм-клясы.

Ідэя: 10
Выкананьне: 10
Тэксты: 8
Запіс: 10
Аздабленьне: 10

 

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип