Тры інтэрпрэтацыі мастацкіх палотнаў Айвазоўскага ў Мастацкім музеі – 23 чэрвеня

19.06.2018 Афіша

23 чэрвеня, а 17-й гадзіне выставачны праект «Айвазоўскі і марыністы» зноў напоўніцца пластыкай, рухам і танцам ад тэатра танца «Альтана».

2_IMG_3815

У гэты вечар вас чакаюць адразу тры інтэрпрэтацыі мастацкіх палотнаў.

Адкрые вечар пластычнае выступленне аб пошуку раўнавагі і супакаення ў карціне «Бура». Яго пакажуць салісты тэатра танца «Альтана» Серафіма і Юджын.

У 17.30 «Вусце Тэмзы». Чаканне сустрэчы або развітанне? Або супакой? Або трывога? Сваё ўражанне ад карціны перадасць Ганна Корзік – харэограф, мастацкі кіраўнік тэатра танца “Альтана”, архітэктар.

А 18-й гадзіне завершыць вечар “Ноч на востраве Родас” і інсталяцыя, якая выйшла за рамкі карціны. Гэта не рух чалавека, гэта рух і прыгажосць з’явы прыроды. «Калі на яе глядзіш – спачатку цёпла, а потым – холадна…» (наведвальнік музея). Яўгенія Нікалайчук – танцоўшчыца, перформер, мастак, архітэктар. Салістка тэатра танца «Альтана».

Пачатак у 17.00, уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Паводле прэс-рэлізу