• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.09.2019 | Маё права

Тры слупы рэалізацыі правоў дзяцей

Чарговым разам праблема правоў дзяцей у Беларусі масава пачала абмяркоўвацца ў грамадстве пасля публікацыі відэа з Гомеля, дзе ў галоўнай ролі была "настаўніца з партай".



Увогуле, цягам некалькіх месяцаў пасля 1 верасня тэма школ і ўзаемаадносін на лініі бацькі-настаўнікі-школьнікі часта трапляе ў СМІ. На жаль, у асноўным праблематыка не выходзіць на этап рашэння.

Тэма правоў дзяцей у сучасным разуменні дагэтуль не абмяркоўваецца ў грамадстве на ўзроўні аргументаванай дыскусіі. Таму вакол яе ўжо нагрувашчана шмат міфаў і непаразуменняў.

У рэчаіснасці відавочнай праблемай для грамадства з'яўляецца тое, што большасць бацькоў дэлегуе выхаванне дзяцей школе. Таму праблемы, якія заўжды ўзнікаюць паміж дзецьмі і бацькамі, лічаць вынікам дрэннай працы настаўнікаў.

Часткова такога кшталту непаразуменні могуць узнікаць праз фактычную дэвальвацыю сферы адукацыі ў Беларусі як інстытуту. Настаўнік сёння ў вачах вялікай колькасці грамадзян — гэта элемент структуры, якая "цягне грошы" з бацькоў (і гэта пры дэклараванай бясплатнай адукацыі!).

Манаполія на выхаванне і правы дзяцей

Дзяржава ў гэтым пытанні трапіла ў сваю ж пастку. Манаполія на выхаванне грамадзян без варыянтаў альтэрнатыўнай адукацыі, сістэма тэставай ацэнкі ведаў, канвеерны метад экзаменацыі вучняў і абітурыентаў спарадзілі выключна спажывецкі падыход з боку бацькоў і дзяцей.

Бацькі плацяць за туалетную паперу і ваду для дзяцей, дзеці ўступаюць у БРСМ, наведваюць культмасавыя мерапрыемствы, таму лічаць неабходным патрабаваць выніку — паступленне ў ВНУ.

Настаўнік з арыенціра і аўтарытэта ператварыўся ў абслугу.

У такой сістэме, якая ахоплівае працэс выхавання ўмоўных 99% дзяцей у краіне, вельмі цяжка знайсці месца для правоў дзяцей, гарманічнага развіцця асобы.

На маю думку, галоўнымі слупамі ў працэсе прасоўвання і рэалізацыі сучасных тэндэнцый у сферы правоў дзяцей з'яўляюцца: структуры, якія прадстаўляюць інтарэсы дзяцей і бяруць на сябе асветніцкія функцыі, інструменты працы з грамадствам і дзяржаўнымі ўстановамі — мясцовыя супольнасці, органы, што кантралююць працэс.

Без такой структуры і ўцямных мэтаў дамагчыся якаснага і паўнавартаснага выхавання дзяцей немагчыма. А правы дзяцей — адна з падставовых рэчаў у гэтым працэсе.

Правы дзяцей — элемент маніпуляцыі грамадскай думкай?

Пытанне правоў асобы, у тым ліку і дзяцей, мае выразную філасофскую і светапоглядную базу на падставе гуманістычнага развіцця нашай цывілізацыі. Працэс фарміравання і трансфармацыі адбываецца ўвесь час. У рытме марафону апошняга стагоддзя грамадства нарабіла і робіць шмат памылак, але і дамаглося многіх станоўчых вынікаў.

У матэрыяле пра досвед Ісландыі, дзе вядзецца мэтанакіраваная праца па барацьбе з алкагалізацыяй моладзі (як адным з элементаў парушэння права на гарманічнае развіццё асобы), была згаданая вялікая роля лакальных бацькоўскіх структур, якія арганізоўваюць кантроль за выкананнем забароны для маладых людзей з'яўляцца на вуліцах пасля 22 гадзін. Такім чынам, ісландцы делегавалі частку паўнамоцтваў паліцыі лакальным супольнасцям.

Поспехі Ісландыі ў футболе – заслуга моцнай грамадзянскай супольнасці


Так, у гэтым выпадку за забаронамі, якія відавочна парушаюць правы дзяцей, сочаць менавіта мясцовыя супольнасці, бяруць частку адказнасці на сябе, а не аддаюць цалкам пад манаполію дзяржавы на прымус і гвалт.

Здаецца, гэта вельмі сімвалічна. Бо такім чынам ісландскае грамадства падкрэслівае ролю супольнасцяў у жыцці соцыума і канкрэтнага школьніка, якому, напрыклад, бацькі-дружыннікі ў дзённіку паставілі адзнаку аб парушэнні "каменданцкай гадзіны".

Толькі адказныя супольнасці ў стане ў вялікай ступені быць удзельнікам працэсу забеспячэння выканання правоў. Дзяржава як інструмент грамадства, хутчэй, у гэтым выпадку павінная быць партнёрам, а не кіраўнічым органам.

На жаль, у скандынаўскіх краінах, якія з'яўляюцца лідарамі ў галіне прасоўвання і рэалізацыі правоў дзяцей, таксама шмат праблем у гэтай галіне.

Нягледзячы на вялікую ролю дзіцячага самакіравання ў школах як элемента адукацыі і выхавання ініцыятыўных грамадзян, моцныя бацькоўскія і мясцовыя супольнасці, далікатны кантроль з боку дзяржавы, шмат чуваць аб несправядлівасці з боку грамадскіх устаноў, якія займаюцца кантролем за жыццём сем'яў і выкананнем правоў дзяцей.

У матэрыяле польскага тэлеканала TVN пра праблемы польскіх дзяцей, якія стала пражываюць з бацькамі ў Нарвегіі, падкрэсліваецца, што ўрад гэтай краіны быў вымушаны звярнуцца да паслугаў PR-агенцтва, каб палепшыць імідж краіны.

Польскія журналісты адзначаюць, што стаўленне да Нарвегіі з боку грамадзян краін Усходняй Еўропы значна пагоршылася пасля масы негатыўнай інфармацыі наконт дзейнасці грамадскай арганізацыі Barnevernet, якой дзяржава дэлегавала права забяспечваць выкананне правоў дзяцей.

piketas-prie-norvegijos-ambasados-70204944.jpg

Пратэст каля амбасады Нарвегіі ў Вільні (delfi.lt)

Шмат польскіх і літоўскіх працоўных эмігрантаў у Нарвегіі сутыкнуліся з праблемамі пасля ўмяшальніцтва ў жыццё сем'яў з боку супрацоўнікаў Barnevernet, якія нават маюць права па рашэнні сацыяльных камісій вымушаць бацькоў выконваць правы дзяцей, а ў асобных выпадках нават забіраць дзяцей з сем'яў.

Розгалас гэтай праблемы стаўся такім моцным, што нават у Беларусі пры абмеркаванні пытанняў правоў дзяцей амаль адразу можна пачуць аб "нарвежскай мадэлі" і наступствах для пакаленняў. Тым больш цяжка дапусціць наяўнасць змовы польскіх СМІ супраць нарвежскай недзяржаўнай структуры.

Гэты прыклад толькі падкрэслівае неабходнасць фундаментальнага стаўлення да абмеркавання і рэалізацыі праектаў грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі ў сферы правоў дзяцей. А таксама важнасць паэтапнага фарміравання і прыцягнення да працы ініцыятыўных лакальных бацькоўскіх супольнасцяў да працы ў сацыяльнай сферы.

Каб пазбегнуць магчымых маніпуляцый і рэалізацыі прыхаваных мэтаў падчас рэалізацыі настолькі глабальных праектаў.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Меркаванні аўтараў сайта budzma.by могуць не супадаць з пазіцыяй кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип