Расія – гэта вайна? Лад жыцця, які замяніў жыццё. Новы выпуск відэапраета «Трызуба і Пагоні»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай. 


Трызуб і Пагоня. Выпуск пра войны Расеі

Чаму Расія перманентна ваюе? Чаму «глыбінны народ» гэта падтрымлівае? Чаму імперыя зрабіла стаўку на вайну, а ўсе астатнія сферы (эканоміка, інфраструктура, адукацыя, навука...) толькі служаць вайне?

Раз на 100 год расійская армія мадэрнізуецца і атрымлівае перамогу сусветнага маштабу (як у 1812-м ці 1945-м), рэшта — стагнацыя і дэградацыя. Чаму гэты цыкл паўтараецца зноў і зноў? Урэшце, хто найбольш зацікаўлены ў тым, каб імперыя перастала ваяваць?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.