Відэапраект «Трызуб і Пагоня» заняў трэцяе месца ў апытанцы «Праект года 2024»

26.12.2024 Культура

Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024». Відэапраект «Трызуб і Пагоня», які вядзе Кацярына Ваданосава на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!», заняў трэцяе месца сярод 10 намінантаў. За праект аддалі 15% галасоў.


Першае месца заняла гістарычная праграма «Вусы Скарыны», якая выходзіць на канале БЕЛСАТ HISTORY. Вядоўца — Цімох Акудовіч. Праграма набрала 29% галасоў.

На другім месцы апынулася праграма «Шрайбман ответит», якая выходзіла на YouTube-канале «Зеркало». За яе прагласавала 18% апытаных. Вядоўца перадачы, палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у апошнім выпуску абвесціў, што заканчвае праект.

Усяго ў галасаванцы ўзялі ўдзел 551 чалавек.

Чытайце яшчэ:

Гісторыя ў слухаўках: 9 падкастаў пра беларускую гісторыю