• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.10.2016 | Літаратура Беларуская мова

Ці ёсць свой твар у сучаснай беларускай літаратуры? Кампанія velcom праводзіць апытанне!

Кампанія velcom пачала праводзіць апытанне сярод жыхароў нашай краіны, каб вызначыць вобраз сучаснай беларускай літаратуры. Для ўдзелу ў апытанні любы ахвочы можа прайсці па спасылцы і адказаць на некалькі простых пытанняў. Вынікам кампаніі стане ўнікальная графічная выява, свайго кшталту калаж, які адлюструе ўяўленні чытачоў пра творы сучасных беларускіх аўтараў. Даследаванне плануецца завяршыць 11 кастрычніка, пасля чаго дадзеныя будуць апрацаваныя і прадстаўленыя ў СМІ.

bellit

Ідэя даследаваць вобраз сучаснай беларускай літаратуры ўзнікла невыпадкова. Гэта важная частка новага праекта velcom, які стартуе ўжо ў канцы кастрычніка. Акрамя даследавання праект уключае шэраг важных падзей: сустрэчы з беларускамоўнымі пісьменнікамі, масавыя чытання ўпадабаных кніг, мерапрыемствы для дзяцей і іншыя акцыі, закліканыя паказаць усю разнастайнасць беларускай літаратуры. Прадстаўнікі velcom упэўненыя: беларускія аўтары ствараюць неймаверна захапляльныя, глыбокія і кранальныя творы, якія можна і трэба прасоўваць.

Папулярызацыя беларускай літаратуры — важны напрамак у КСА velcom. У 2015–2016 гг. кампанія velcom рэалізуе сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom”. Мэта праекта — папулярызацыя беларускіх твораў сярод малодшых школьнікаў, іх знаёмства з беларускімі пісьменнікамі. Настаўнікамі праекта ў свой час былі Уладзімір Ліпскі — дзіцячы пісьменнік, рэдактар ​​часопіса “Вясёлка”, Раіса Баравікова — пісьменніца, Алена Масла — пісьменніца-казачніца, Таццяна Сівец — паэтка і публіцыстка, Юрый Жыгамонт — вядомы беларускі акцёр і тэлевядоўца. Нядаўна сацыяльна-адукацыйную ініцыятыву “Чытаем па-беларуску з velcom” падтрымала і Аліна Талай, вядомая беларуская лёгкаатлетка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип