Журналіст Андрэй Скурко, які зараз знаходзіцца за кратамі, піша дзіцячыя вершы, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Гэтым разам экранізавалі верш «Цікаўныя смаўжы».
Вершы за кратамі Андрэй Скурко піша для свайго сына.
Калі не ведаеце, чым заняць дзетак улетку, раім пераглядзець відэаролікі нашага адукацыйнага праекта «Разумняты». Інтэрактыўныя відэаролікі ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове. Да кожнага выпуска можна спампаваць цікавыя заданні.