У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем Еўдакімавым (Vuraj, «Дыяфільм live»).

photo_2023-03-30_09-59-35.jpg


Аўтарскія праграмы на аснове народных традыцый і фальклору ў сачасным аздабленні.

1 красавіка адбудзецца сямейна-інтэрактыўная праграма «Песні, казачкі ды танцы». Знаёмства з унікальнымі музычнымі інструментамі, інтэрактыўныя гульні, супольныя спевы і танцы.

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб (Plac Konstytucji, 6)
Пачатак у 12:00

Рэгіструйцеся бясплатна на eventbrite (квіткі на ўваходзе)