Фестываль абуджаных Tutaka збярэ людзей з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін Еўропы на піку лета — 10–13 ліпеня.
#НДА, #рамеснікі/-цы, маладыя бізнесы, #мастакі/-чкі, культ-арганізатары/-кі і ўсе, хто мае цікавыя прапановы: падавайце заяўку, калі хочаце прадставіць свае вырабы, кнігі, мерч, ініцыятыву ці праект. Вітаюцца ідэі майстар-класаў, лекцыі, гульні, любыя творчыя фарматы.
Прапануецца:
— Месца на кірмашы і магчымасць продажу сваіх тавараў/паслуг
— Інфармацыйная падтрымка, шырокая аўдыторыя і інш.
Кошт удзелу: ад 150 да 800 PLN + 10% ад продажаў (у залежнасці ад пакета).
Дэдлайн: 10 чэрвеня.
Даведацца больш можна па спасылцы.
Запрашаюцца кожны і кожная, хто хоча ўбачыць закуліссе фестывалю, пазнаёміцца з супольнасцю і набыць досвед.
Таймінг: падрыхтоўка 27 чэрвеня — 9 ліпеня; фестываль: 10–13 ліпеня; дэмантаж 14–20 ліпеня.
Якая дапамога патрэбная:
— Мантаж і дэмантаж лакацый
— Інфапункты, рэгістрацыя і сувязь з гасцямі
— Падтрымка падчас майстар-класаў, лекцый
— Лагістыка, эстэтыка прасторы
— Праца з артыст(к)амі і на сцэне.
Прапануецца:
— Начлег і харчаванне
— Фестывальная футболка
— Практыка ў польскай і беларускай
— Пасведчанне аб валанцёрстве (па жаданні).
Дэдлайн: 1 чэрвеня.
Даведацца больш можна па спасылцы.