Тузін песень пра цмокаў! (аўдыё)

Ці ведалі вы, што Цмок настолькі папулярны між нашых музыкаў?..

1.  «Даўным-даўно тое было» 

(музыка і словы – народныя, апрацоўка й выкананьне – В.Аліпава)

Самы папулярны сьпеў пра цмока й Сьвятога Юр’я «Даўным-даўно» вядомы ў самых розных інтэрпрэтацыях. Відаць, што першым яго занатаваў харавы дырыгент і фальклярыст Рыгор Шырма ад жыхаркі вёскі Харкі, што на Пружаншчыне, тое адбылося ў 1929 годзе. У сольным выкананьні «Даўным-даўно» прадстаўлялі сучасныя фольк-рэканструктары Алесь Лось і Алесь Пузыня (пад колавую ліру), Алесь Жура (пад дуду). Мулявінскія «Песьняры» ўключылі гэты твор у праграму каляндарна-абрадавых песень, якая засталася не зафіксаванай як сьлед. Магілеўскі гурт Nevma зьмясьціў гэтую баляду ажно ў двух вэрсіях у сваім мінулагоднім міньёне «ZaDavolieny». Але ж хочацца прэзэнтаваць менш вядомы, але вельмі кранальны варыянт гэтага твору, які ў свой час запісала Вольга Аліпава – па сутнасьці, першая беларуская рок-вумэн і сьпявачка першай забароненай камсамолам рок-групы «Наследники», створанай яшчэ ў 1968 годзе.

ДАЛЕЙ >>