«Тузін гітоў» цяпер паўнагадовы. Славутаму музычнаму сайту 18 гадоў

13.10.2021 Музыка

«Тузін гітоў» адзначае 18-годзе. З гэтай нагоды запусцілася старонка-галерэя, дзе можна азнаёміцца з самымі крутымі праектамі партала.


«Тузін» пачаў сваю працу 12 кастрычніка 2003 года і даў жыццё дзясяткам цікавых праектаў на мяжы музыкі з гісторыяй, кіно, мастацтвам, літаратурай. У тым ліку «Тузін. Перазагрузка», які ладзіўся супольна з Грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Рускамоўныя зоркі беларускай сцэны пераспявалі свае хіты па-беларуску, а потым да праекта далучыліся зоркі расійскай і украінскай сцэнаў: Андрэй Макарэвіч, Мумій троль, Воплі Відаплясава ды інш.

Слухаць альбом «Тузін Перазагрузка»

Слухаць альбом «Тузін Перазагрузка-2»


А падчас «Перазагрузкі Global Reload» да праекта далучыліся амерыканскія і французскія музыкі, які выконвалі песні на беларускія вершы, перакладзеныя на іх родныя мовы.