11 кастрычніка (аўторак) суполка “Рубон” Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае на творчыя сустрэчы з вядомым беларускім літаратарам, рэдактарам часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам, старшынём Саюзу Беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам і беларускім бардам Алесем Камоцкім.
Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Сустрэчы адбудуцца
11.30 – гімназія нумар 2, Полацк
14.30 – гімназія нумар 2, Наваполацк
17.30 – бібліятэка імя Я. Коласа (Наваполацк, вул. Маладзёжная, 104).
Падчас сустрэч будуць прэзентаваныя апошнія нумары літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”, аўтарскія творы, песні. Самыя актыўныя з удзельнікаў атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”