Творчая сустрэча з Пітам Паўлавым

04.05.2012 Афіша

10 мая (чацвер) а 19:00 у бары «Йо-ма-йо» (ДК МТЗ, вул. Даўгабродская 24) адбудзецца творчая сустрэча з Пітам Паўлавым, пры ўдзеле Алега Дземідовіча.

Піт Паўлаў – удзельнік і вакаліст гуртоў N.R.M., Garadzkija, Pit Paff.

Размова пра музыку, жыццё, конкурсы з каштоўнымі прызамі, невялікі акустычны выступ у кампаніі сяброў! Уваход вольны!