Творчы вечар Таццяны Беланогай

04.06.2012 Афіша

17-га чэрвеня, 18:00 ў “АРТ-Сядзібе” адбудзецца творчы вечар Таццяны Беланогай.

Таццяна Беланогая – прадстаўнік сучаснай бардаўскай песні Беларусі.

У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя тэмы творчасці. Таццяна з’яўляецца аўтарам музыкі і словаў. Таксама аўтар-выканаўца выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых.

Таццяна – пераможца конкурсу “Бардаўская восень-2004” у Бельску – Падляскім, пераможцай конкурсу “ОППА-2006” у Варшаве. 2003-га года прымает уздел у фестывалях і конкурсах.

Падзея ЎКантакце