З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці пройдзе тыдзень беларускай культуры!
Што ў праграме?
9 верасня, панядзелак: Прэзентацыя кнігі Зьміцера Бартосіка «Забіць Упалмінзага».
10 верасня, аўторак: Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх рэцэптаў).
11 верасня, серада: Лекцыя Сяргея Харэўскага «Спадчына братоў Луцкевічаў» (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).
12 верасня, чацвер: Конкурс для дызайнераў і мастакоў па матывах менскіх вазаў (прэзентацыя работ).
13 верасня, пятніца: Сяргей Дубавец прэзентуе кнігу «Занзібар».
14 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа).
Падчас Кірмашу вас чакаюць два майстар-класы: шляхетны чокер (удзельнікі зробяць сабе чокеры з выявамі вялікіх княгінь літоўскіх і беларускіх шляхцянак, даведаюцца пра іх лёсы, а таксама дазнаюцца да каго з іх падобныя самі) і шопер з набіванкай (удзельнікі навучацца рабіць набіванку і зробяць сабе шопер з рознымі малюнкамі на свой густ).
Таксама падчас Кірмашу мы прадвядзем вынікі конкурсу мастакоў “Жоўтыя вазы”. Пераможца будзе вызначаны з дапамогай галасавання гледачоў. Зладзяь дранік-фэст, прэзентацыю выставы "Гефкер", а вулічны тэатр пакажа пастанову "Сцежкамі вандроу́ных скамарохау́".
Адмыслова запрошаныя госці: Алесь Лютыч (гурт B.N. Бяз назвы), Алена Жалудок і Дзьмітры Есяневіч (актор Купалаўскага тэатра).
15 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага «Багача», плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі «Багач»).
Цягам усяго тыдня працуе фотазона «П’ем каву з братамі Луцкевічамі».
Уваход вольны.