Тыдзень беларускай культуры пройдзе ў Вільні

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці пройдзе тыдзень беларускай культуры!


Viĺnia

Што ў праграме?

9 верасня, панядзелак: Прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка «Забіць Упалмінзага».

10 верасня, аўторак: Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх рэцэптаў).

11 верасня, серада: Лекцыя Сяргея Харэўскага «Спадчына братоў Луцкевічаў» (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).

12 верасня, чацвер: Конкурс для дызайнераў і мастакоў па матывах менскіх вазаў (прэзентацыя работ).

13 верасня, пятніца: Сяргей Дубавец прэзентуе кнігу «Занзібар».

14 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа).

Падчас Кірмашу вас чакаюць два майстар-класы: шляхетны чокер (удзельнікі зробяць сабе чокеры з выявамі вялікіх княгінь літоўскіх і беларускіх шляхцянак, даведаюцца пра іх лёсы, а таксама дазнаюцца да каго з іх падобныя самі) і шопер з набіванкай (удзельнікі навучацца рабіць набіванку і зробяць сабе шопер з рознымі малюнкамі на свой густ).

Таксама падчас Кірмашу мы прадвядзем вынікі конкурсу мастакоў “Жоўтыя вазы”. Пераможца будзе вызначаны з дапамогай галасавання гледачоў. Зладзяь дранік-фэст, прэзентацыю выставы "Гефкер", а вулічны тэатр пакажа пастанову "Сцежкамі вандроу́ных скамарохау́".

Адмыслова запрошаныя госці: Алесь Лютыч (гурт B.N. Бяз назвы), Алена Жалудок і Дзьмітры Есяневіч (актор Купалаўскага тэатра).

15 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага «Багача», плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі «Багач»).

Цягам усяго тыдня працуе фотазона «П’ем каву з братамі Луцкевічамі».

Уваход вольны.