У Ашмянскі музей па скарбы з куфараў

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча запрашае наведаць выставу “Скарбы вясковых куфраў”.

Таямніцу куфараў адкрыюць у Ашмянскім музеі. Фота з сайта sol-family.ucoz.org.

Падчас працы выставы, наведвальнікам прадаставіцца магчымасць пазнаёміцца з традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты. На выставе размешчаны прадметы мэблі і побыту, ручнікі і посцілкі з уласнай калекцыі.

Жадаючыя могуць быць задзейнічаныя ў музейным занятку “Калядкі ў вясковай хатцы”, у ходзе якога наведвальнікі пазнаёмяцца з хатнімі прыладамі працы, а таксама ўбачаць пастаноўкі лялечнага тэатра – батлейкі.

Выставу можна наведаць да 5 лютага2015 г.

Музей працуе штодзённа, акрамя панядзелка з 10.00 да 19.00.

 

rh.by

Тэгі: