У Баранавічах прайшла “Мова нанова” – “Вандроўкі”

4 чэрвеня адбыліся трынаццатыя заняткі курсаў “Мова нанова – Баранавічы” па тэме “Вандроўкі”!

Частаваліся львоўскімі цукеркамі, малявалі і размалёўвалі, слухалі пра дыялекты ды вучыліся іх адрозніваць. Алесь нам зачытаў апавяданне Лукаша Калюгі “Паросныя каты”. Госцем заняткаў быў Зміцер Веліч, які некалькі тыдняў таму вярнуўся з доўгай вандроўкі ў Непал. Распавядаў, як здымаўся ў індыйскім фільме, як гукаў вясну ў Непале разам з карэнным насельніцтвам, як скараў горы, і яшчэ, і яшчэ…

Тэгі: