У Баранавічы ўпершыню прыехала Батлейка

У выставачнай зале 1 верасня пачала працаваць выстава «Батлейка ў Баранавічах», якая прадстаўляе працы творчага калектыву «Аматары Батлейкі» пад кіраўніцтвам мастачкі Анны Выгоннай.

Шапка-ратонда з фігурамі Радзівілаў

Як паведаміла старэйшы навуковы супрацоўнік выставачнай залы Ірына Вароніна, у нашым горадзе такіх выставаў яшчэ ніколі не было. На выставе можна пабачыць дакладную копію старадаўняй беларускай батлейкі – Ельнінскай, арыгінал якой знаходзіцца ў Маскве.

Батлейка Нясвіжская ратуша

Экскурсаводы выставачнай залы раскажуць пра гісторыю батлейкі, распавядуць легенды пра Мірскі  і Нясвіжскі замкі, а таксама пра іх славутых уладальнікаў – Радзівілаў. Лялечныя замкі і іх “жыхары” зацікавяць і самых малых наведвальнікаў выставы, і старэйшых прыхільнікаў беларускай культуры.

Батлейка – беларускі народны тэатр лялек на рэлігійную тэматыку. Тэатр батлейкі – адзін з найстарэйшых відаў беларускага народнага мастацтва, які ўзнік у пачатку XVI стагоддзя.

Выставу можна паглядзець да сярэдзіны кастрычніка ў выставачнай зале краязнаўчага музея з 10.00 да 18.30. Выходны – панядзелак.

 

 

 

 

 

 

Макар Маліноўскі, фота Юрыя Піваварчыка, intex-press.by

 

 

Тэгі: