На выставе прадстаўлены фотаздымкі, якія паказваюць розныя бакі жыцця беларускай дыяспары за мінулы год: чарга ў беларускае консульства ў дзень галасавання, акцыі ў абарону скрадзеных на выбараз галасоў, сумесныя святкаванні значных для беларусаў дат, пра гэта паведамляе probel.pl.
«Гэтай выставай мы хацелі паказаць, як аб’ядналася беларуская дыяспара ў Беластоку пасля выбараў 2020 года, якія акцыі мы праводзілі, якія даты адзначалі разам. Я лічу, што беларуская дыяспара не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах свету аб’ядналася менавіта на момант выбараў, летам 2020 года. Калі судзіць па таму, як намі цікавяцца белаурскія спецслужбы — мы для іх як косць у горле», — распавяла Марына Ляшчэўская, старшыня фундацыі «Беларусь 2020».
Выстава працягнецца да 29 лістапада.