У Беларусі ўводзіцца новы фармат сертэфіката аб вакцынацыі – QR-код для мабільнага дадатка

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь уводзіць адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ўліку асоб, вакцынаваных супраць COVID-19.


a0ffe7b99714333a75fd8f581da6507b.jpg

З 15 лютага 2022 года ў Беларусі ўводзіцца новы фармат сертыфіката аб вакцынацыі з размяшчэннем у ім QR-кода для мабільнага дадатку “падарожнічаю без COVID-19”. Таксама з'явіцца адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку асоб, вакцынаваных супраць COVID-19.

Сертыфікаты “старога ўзору” будуць лічыцца сапраўднымі да даты, указанай на іх. Фарміраванне сертыфіката “новага ўзору” будзе ажыццяўляцца па жаданні грамадзян, а ўнясенне звестак у інфармацыйную сістэму стане абавязковым.

На час тэставай эксплуатацыі інфармацыйнай сістэмы будзе арганізавана абмежаваная пілотная зона, а сертыфікаты будуць выдавацца бясплатна.

Плануецца, што да 1 красавіка 2022 года інфармацыйная сістэма запрацуе па ўсёй краіне.

У цяперашні час прыкладанне выкарыстоўваецца на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана, Малдовы.