У Брэсце затрыманы музыка Сяргей Нікіцюк

Як паведамляюць праваабаронцы, супраць яго распачалі крымінальную справу ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.


photo_2022-08-25_16-45-24.jpg

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 32-гадовы мужчына нібыта абразіў у каментарах Лукашэнку, на сваёй старонцы у сацсетках размясціў нацыскую сімволіку, а таксама даслаў свой бюлетэнь з лютаўскага рэферэндума «экстрэмісцкім каналам».

Паводле сілавікоў, Нікіцюк атрымаў штраф за распаўсюд нацыскай сімволікі, а таксама супраць яго распачалі крымінальную справу ажно па трох артыкулах:

— арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі);
— арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім);
— арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).