У Гомелі за заклікі да пратэстаў затрыманы 35-гадовага вядучага радыёстанцыі «Гомель FM» Аляксея Каверын

Раней у сеціва «злілі» перапіску гамяльчаніна ў адным з закрытых чатаў, да затрымання ён прасіў прабачэння за яе ў сябе ў Instagram.


photo_2021-12-05_10-59-29.jpg


Як паведамляе МУС, на гамяльчаніна выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіКа. Яны ўстанавілі, што ён размяшчаў тэкставыя і галасавыя паведамленні з «заклікамі да незаконнага збору грамадзян у грамадскіх месцах Гомеля, арганізоўваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады». У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Па якім канкрэтна артыкуле — не ўдакладняецца, як і абраная мера стрымання. МУС апублікавала «пакаяльнае відэа» з затрыманым Аляксеем Каверыным.