У Гродне адкрылі фестываль ялінак. Фотарэпартаж

Традыцыя існуе ўжо трэці год, на пачатку снежня гродзенскія прадпрыемствы ствараюць свае ялінкі і выстаўляюць іх у гродзенскім парку імя Жылібера. Раней некаторыя ялінкі выклікалі неадназначную рэакцыю гродзенцаў і гасцей гораду, але ў гэтым годзе сітуацыя змянілася ў пазітыўны бок. Запрашаем на шпацыр сярод адмысловых ялінак у цэнтры Гродна.

IMG_3224.jpg


Гэтым разам больш за 50 гарадскіх прадпрыемстаў прадставілі свае ялінкі.

Вечаровы Гродна адразу ажывіўся, вялікая колькасць людзей прыходзіла рабіць фота ялінак для сацсетак або «сэлфіцца» на памяць.

Адметнасць праекта ў тым, што сапраўдных ялінак тут няма, кожная інсталяцыя выкананая са штучных матэрыялаў і спрабуе адлюстроўваць сферу дзейнасці той ці іншай арганізацыі.

Прадукцыяй гродзенскага хлебазавода нават аздобілі інсталяцыю, хлеб сапраўды свежы, а каб яго не з’елі птушкі, ён у цэлафанавай абалонцы.

хлебазавод.jpg

Плошча Леніна таксама ўпрыгожана інсталяцыямі, некаторыя з іх ужо вядомыя гродзенцам гадамі, іншыя — у навінку.

IMG_3175.jpg

IMG_3177.jpg

IMG_3182.jpg

IMG_3184.jpg

IMG_3185.jpg

IMG_3188.jpg

IMG_3190.jpg

IMG_3192.jpg

IMG_3196.jpg

IMG_3201.jpg

IMG_3211.jpg

IMG_3230.jpg

IMG_3237.jpg

IMG_E3229.jpg

16 снежня па цэнтры Гродна пройдзе традыцыйнае шэсце галоўных навагодніх персанажаў, завершыцца яно павінна ў парку імя Жылібера, сярод святочных інсталяцый.


Алесь Масевіч, фота аўтара, budzma.org