У Гародні прэзэнтавалі кнігу, прысьвечаную Васілю Быкаву

bykau_kniha1

Прэзэнтацыя кнігі “Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця”, падрыхтаванай Сяргеем Шапранам, адбылася 7 траўня ў Горадні. У вялікім 730-старонкавым томе сабраныя дакумэнты, здымкі, рукапісы, лісты пісьменьніка. Кніга, якая выйшла пад вокладкай “Гарадзенскай бібліятэкі”, уяўляе сабой супольнае выданьне Руху “За свабоду” і “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны”. Яно будзе складацца з двух тамоў, другі выйдзе неўзабаве. Прэзэнтацыя прайшла ў памяшканьні Таварыства беларускай школы і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек: літаратараў, навукоўцаў, студэнтаў.

Шапран: “Два тамы зрабілі, таму што кніжка вялікая, прытым яе давялося скарачаць на дваццаць адсоткаў, некалькі чалавек спрабавалі скараціць… Да мяне зьвярнуліся спадарыні Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская са Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“, яны прапанавалі паспрабаваць выдаць кнігу, і пасьля да праекту далучылася „Гарадзенская бібліятэка“ і, у прыватнасьці, Павал Мажэйка”. Тэкст цалкам.

Тэгі: