У Гародні залатыя Нікі спявалі оду хакеістам

Тры залацістыя багіні Нікі праехаліся ў карэце па цэнтры Гародні, спяваючы оду беларускім хакеістам. Гэта адбылося на Савецкай плошчы, а пад старажытнагрэцкіх багіняў былі загрыміраваныя ўдзельнікі поп-гурта “17 секундаў”. Дзяўчаты выканалі перад гарадзенцамі сваю песню “Лёд. Лёд. Лёд”. Па словах арганізатараў, стыліст Ганна Манія зрабіла са спявачак дакладныя копіі статуі багіні Нікі – з залатым целам, у касцюме Старажытнай Грэцыі і лаўровымі вянкамі на галаве.

Пра акцыю расказвае стыліст гурта Ганна Манія:

– Хакеісты зборнай Беларусі – сапраўдныя трыумфатары, і, як у часы Старажытнай Грэцыі, пераможцаў павінная сустракаць залатая багіня Ніка.

Удзельніцы “17 секундаў” сказалі для кампаніі “Будзьма беларусамі!” наступнае:

– Наш гурт вельмі хвалюецца за нашую зборную па хакеі. Мы жадаем камандзе перамогаў. Толькі наперад – толькі перамога.

Акцыя адбывалася ў рамках падтрымкі Гародні як культурнай сталіцы Беларусі і сабрала вялікую колькасць гледачоў.

 

Андрэй Мялешка

Фота Аляксандра Саенкі

Тэгі: